ja_shershan's Journal
[Most Recent Entries]
[Calendar View]
[Friends]
Below are the 3 most recent journal entries recorded in
ja_shershan's LiveJournal:
| Friday, December 23rd, 2005 | | 9:12 pm |
Паважанае спадарства, мае шаноўныя сябры і несябры таксама! У назове майго ZZ ёсьць прыкрая памылка.Гэта таму.што стварыць яго я папрасіў майго ангельскамоўнага сябра і ён літару “ш” напісаў у варыянце “sh”, а не “sz”. А я тое заўважыў не адразу, а заўважыўшы пэўны час вагаўся, выпраўляць гэта ці пакінуць як ёсьць. У рэшце вырашыў выпраўляць, таму замест цяперашняга створаны новы ZZ “Szerszan “, старонкі якога запрашаю наведваць ад гэтага часу ўсіх, каму цікава тое, што там будзе напісана. А пакуль мае шчырыя віншаванні ўсім ліцэістам-ZэZэістам з нагоды калядных сьвятаў. З павагай: Язэп. | | Tuesday, December 6th, 2005 | | 6:30 pm |
За бракам часу гэтыя заўвагі наўздагон падзеі крыху запозніліся, але ўсё ж не зусім страцілі актуальнасць, і спадзяюся каму-небудзь будуць, калі не карыснымі дык хоць цікавымі. Як вядома ў другі тур выбараў старшыні вучнёўскага самакіравання выйшлі два кандыдаты. Выбары абяцалі быць цікавымі, але замест цікавай барацьбы - ліцэістаў чакала разчараванне. Адзін з кандыдатаў, які, дарэчы, згодна папярэдніх рэйтынгавых апытанняў меў большыя шанцы, ў самы апошні момант зняў сваю кандыдатуру. Пакінуўшы паза разглядам этычны бок учынку кандыдата большасці, які фактычна “здаў” сваіх выбарцаў, паспрабуем вынесці з гэтай падзеі некалькі ўрокаў. Ідэя падтрыманная большасцю неабавязкова перамагае. Пры пэўных абставінах яна церпіць паразу: а) яна , большасць, недастаткова актыўная; б) не мае дастатковага інтэлектуальнага патэнцыялу; в) яе кандыдат слабы; г) фальсіфікацыя вынікаў выбараў. У нашым выпадку гэта безумоўна варыянт “в” і часткова варыянт “б”. Для перамогі трэба мець моцнага кандыдата і быць гатовымі да любой нечаканасці. Здзіўляе і насцярожвае, што пасаду старшыні заняў кандыдат, які правучыўся ў ліцэі ўсяго некалькі месяцаў і ніяк не паспеў сябе праявіць. Не дзіва, што галоўны лозунг і аргумент, з якім яна ішла на выбары, гэта яе “швэцкасць”. Ці не замала для кандыдата на такую пасаду? І ці не абразліва для беларускага нацыянальнага гонару? У кожным разе сам факт вылучэння на пасаду старшыні такога кандыдата вельмі падобны на авантуру, і сведчыць пра грамадзянскую няспеласць, і безадказнасць аўтараў гэтага праэкту. Падобна на тое, што яны кіраваліся больш пачуццямі чым розумам, паўтараючы памылкі сваіх бацькоў адзінаццацігадовай даўніны. Нічога не маю супраць новага старшыні. Яе згода балатавацца з улікам вышэй пададзенных абставінаў, сведчыць безумоўна пра ўпэўненнасць ва ўласных сілах і пэўную амбітнасць, а гэта тыя рысы без якіх стаць лідэрам не магчыма. Час пакажа, ці зможа яна стаць сапраўдным агульналіцэйскім лідэрам. Шчыра жадаю ёй поспехаў , цярпення і мудрасці. А яшчэ сціпласці. “Наша швэцкае сонейка” і быў не самы ўдалы лозунг для перамогі, тым больш зусім недарэчы ён цяпер, у штодзённай працы. Выпрабаванне меднымі трубамі пад сілу, толькі сапраўды моцнаму характару. І апошняе. Вельмі падобна, што зняць сваю кандыдатуру, ў самы апошні момант, кандыдата большасці нехта змусіў. Сілаю аргументаў ці арументам сілы. Не важна. А важна хто ён ,гэты шэры кардынал. Бо сёння фактычна ён кантралюе вучнёўскую раду. Гэта трэба бачыць, разумець і выпраўляць. Усім разам. | | Sunday, November 20th, 2005 | | 3:43 pm |
За бракам часу гэтыя заўвагі наўздагон падзеі крыху запозніліся, але ўсё ж не зусім страцілі актуальнасць, і спадзяюся каму-небудзь будуць, калі не карыснымі дык хоць цікавымі. Як вядома ў другі тур выбараў старшыні вучнёўскага самакіравання выйшлі два кандыдаты. Выбары абяцалі быць цікавымі, але замест цікавай барацьбы - ліцэістаў чакала разчараванне. Адзін з кандыдатаў, які, дарэчы, згодна папярэдніх рэйтынгавых апытанняў меў большыя шанцы, ў самы апошні момант зняў сваю кандыдатуру. Пакінуўшы паза разглядам этычны бок учынку кандыдата большасці, які фактычна “здаў” сваіх выбарцаў, паспрабуем вынесці з гэтай падзеі некалькі ўрокаў. Ідэя падтрыманная большасцю неабавязкова перамагае. Пры пэўных абставінах яна церпіць паразу: а) яна , большасць, недастаткова актыўная; б) не мае дастатковага інтэлектуальнага патэнцыялу; в) яе кандыдат слабы; г) фальсіфікацыя вынікаў выбараў. У нашым выпадку гэта безумоўна варыянт “в” і часткова варыянт “б”. Для перамогі трэба мець моцнага кандыдата і быць гатовымі да любой нечаканасці. Здзіўляе і насцярожвае, што пасаду старшыні заняў кандыдат, які правучыўся ў ліцэі ўсяго некалькі месяцаў і ніяк не паспеў сябе праявіць. Не дзіва, што галоўны лозунг і аргумент, з якім яна ішла на выбары, гэта яе “швэцкасць”. Ці не замала для кандыдата на такую пасаду? І ці не абразліва для беларускага нацыянальнага гонару? У кожным разе сам факт вылучэння на пасаду старшыні такога кандыдата вельмі падобны на авантуру, і сведчыць пра грамадзянскую няспеласць, і безадказнасць аўтараў гэтага праэкту. Падобна на тое, што яны кіраваліся больш пачуццямі чым розумам, паўтараючы памылкі сваіх бацькоў адзінаццацігадовай даўніны. Нічога не маю супраць новага старшыні. Яе згода балатавацца з улікам вышэй пададзенных абставінаў, сведчыць безумоўна пра ўпэўненнасць ва ўласных сілах і пэўную амбітнасць, а гэта тыя рысы без якіх стаць лідэрам не магчыма. Час пакажа, ці зможа яна стаць сапраўдным агульналіцэйскім лідэрам. Шчыра жадаю ёй поспехаў , цярпення і мудрасці. А яшчэ сціпласці. “Наша швэцкае сонейка” і быў не самы ўдалы лозунг для перамогі, тым больш зусім недарэчы ён цяпер, у штодзённай працы. Выпрабаванне меднымі трубамі пад сілу, толькі сапраўды моцнаму характару. І апошняе. Вельмі падобна, што зняць сваю кандыдатуру, ў самы апошні момант, кандыдата большасці нехта змусіў. Сілаю аргументаў ці арументам сілы. Не важна. А важна хто ён ,гэты шэры кардынал. Бо сёння фактычна ён кантралюе вучнёўскую раду. Гэта трэба бачыць, разумець і выпраўляць. Усім разам. Язэп |
|